Эканоміка22

Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе

Лаўкостары рыхтуюцца да сапраўднай рэвалюцыі ў кампаноўцы салонаў на кароткіх рэйсах.

SkyRider 2.0
Крэслы SkyRider 2.0. Фота: Aviointeriors

Як піша The Sun, авіякампаніі нізкабюджэтнага сегмента сур'ёзна задумаліся аб запуску стаячых месцаў у сваіх самалётах. Калі ідэя атрымае адабрэнне рэгулятараў, новаўвядзенне можа з'явіцца ўжо ў 2026 годзе.

Гаворка ідзе аб так званых «стаяча-сядзячых» месцах — пасажыры не будуць сядзець у поўным сэнсе слова, а хутчэй абапірацца на мяккія вертыкальныя канструкцыі, якія аддалена нагадваюць сядзенні амерыканскіх горак. Па задумах распрацоўшчыкаў, гэта дазволіць павялічыць змяшчальнасць самалёта на 20%.

Італьянская кампанія Aviointeriors распрацавала мадэль Skyrider 2.0 яшчэ ў 2018 годзе. Сядзенне ўяўляе сабой палепшаную канцэпцыю, якую пачалі рэалізоўваць у 2010 годзе. Вага сядзення на 50% меншая за стандартныя крэслы эканом-класа. Таксама Skyrider 2.0 утрымоўвае менш кампанентаў, што робіць іх тэхнічнае абслугоўванне больш танным.

Мадэль Skyrider 2.0 апісвалася як інавацыйнае рашэнне для звышшчыльнай кампаноўкі салона. Сядзенні ўсталёўваюцца з мінімальным крокам паміж шэрагамі, але, як запэўнівае вытворца, пры гэтым захоўваецца прымальны ўзровень камфорту.

Па словах прадстаўнікоў Aviointeriors, такое рашэнне адкрывае магчымасці для гібрыдных класаў у адным салоне і робіць авіяпералёты больш даступнымі для масавага пасажыра.

Як адзначае выданне, кіраўнік Ryanair Майкл О’Ліры даўно прасоўвае ідэю вертыкальных месцаў. Яшчэ ў 2010 годзе ён прапанаваў скараціць выдаткі, усталяваўшы стаячыя месцы, а ў 2012 годзе заявіў, што білеты на такія месцы могуць каштаваць усяго 1 фунт стэрлінгаў.

Не толькі еўрапейскія кампаніі разглядалі падобную ідэю. У 2018 годзе калумбійская VivaColombia таксама зацікавілася вертыкальнымі месцамі, спадзеючыся зрабіць авіяпералёты даступнымі нават для самых бедных пасажыраў.

Хоць першапачатковая канцэпцыя Skyrider з'явілася яшчэ ў 2010 годзе, толькі нядаўна новая версія крэсла прайшла неабходныя выпрабаванні на бяспеку. Чакаецца, што такія стаячыя месцы будуць дазволеныя на кароткіх рэйсах працягласцю да дзвюх гадзін.

Тым не менш на гэты момант ніводная авіякампанія пакуль не пацвердзіла ўсталёўванне такіх месцаў. Але калі гэта адбудзецца — новы фармат пералётаў можа кардынальна змяніць звыклы «эканом».

Каментары2

  • Прол
    23.05.2025
    Хаха, как животных в стойле. А в это время буржуин помашет ручкой из своего джета.
  • мимокрокодил
    23.05.2025
    Тупейшая разработка со всех сторон. Для коротких "перелетов" надо развивать железнодорожную сеть и транспорт, где не надо за 2-3 часа приезжать в аэропорт и более медленные скорости полностью отбиваются.

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць