БЕЛ Ł РУС

Падчас ізраільскіх удараў загінуў дарадца аяталы Хаменеі, які летась прылятаў у Мінск

14.06.2025 / 20:21

Nashaniva.com

Адным з высокапастаўленых чыноўнікаў, якія загінулі пасля ўчарашніх авіяўдараў Ізраіля па Іране, стаў адзін з галоўных дарадцаў вярхоўнага лідара гэтай краіны аяталы Алі Хаменеі — Алі Шамхані. Пра гэта паведамілі іранскія дзяржаўныя СМІ, а таксама амерыканскі канал CNN.

Алі Шамхані. Фота: Fatemeh Bahrami/Anadolu Agency via Getty Images

Шамхані быў адной з найбольш уплывовых асоб у іранскай палітыцы: у мінулым ён займаў пасаду міністра абароны (да 2005 года) і амаль дзесяць гадоў узначальваў Вярхоўную раду нацыянальнай бяспекі Ірана. З мая 2023 года ён лічыўся ключавым дарадцам аяталы па пытаннях бяспекі і знешняй палітыкі.

Таксама вядома, што Шамхані меў добрыя сувязі з заходнімі дыпламатычнымі коламі, асабліва ў Вашынгтоне і Еўропе. Ён, у прыватнасці, прадстаўляў Іран на перамовах па аднаўленні дыпламатычных адносін з Саудаўскай Аравіяй.

Сярод іншага ён 12 верасня 2024 года прылятаў па нейкіх справах і ў Мінск — праездам з сустрэчы найвышэйшага кіраўніцтва сілавікоў краін — членаў БРІКС у Санкт-Пецярбургу. Дэталі ягонага знаходжання ў Беларусі афіцыйна не паведамляліся.

Чытайце таксама:

Бяспека Ірана пад пытаннем: ягоны ўрад няздольны абараніць нават сам сябе

Нетаньяху: «Неўзабаве вы ўбачыце ізраільскія самалёты ў небе над Тэгеранам»

У выніку ўдараў Ізраіля па Іране ліквідаваныя дзевяць вядучых фізікаў-ядзершчыкаў

Іран прызнаў гібель яшчэ двух высокапастаўленых военачальнікаў

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі

Каментары да артыкула