БЕЛ Ł РУС

Беларуска стала лаўрэаткай бізнэс-прэміі ў Аўстраліі

14.06.2025 / 22:58

Nashaniva.com

Ураджэнка Беларусі Анжэла Гадаева стала лаўрэаткай прэміі Women In Leadership («Жанчыны ў кіраўніцтве»), якую ўручае аўстралійская газета Australian Financial Review. Яна перамагла ў намінацыі «Тэхналогіі і тэлекамунікацыі» як прадстаўніца кампаніі WiseTech Global, якая распрацоўвае IT-рашэнні для сферы лагістыкі, піша «Беларусь и мир».

Журы адзначыла яе мэтанакіраванасць і здольнасць самастойна ствараць магчымасці і дасягаць поспеху. Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі больш за 1000 жанчын, якія займаюць кіраўнічыя пасады ў розных галінах аўстралійскай эканомікі.

Анжэла Гадаева паходзіць з Беларусі і скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, дзе вывучала матэматыку і інфарматыку. У Аўстралію яна прыехала без вялікіх сродкаў і з мінімальным веданнем англійскай мовы, падчас перыяду высокага беспрацоўя.

Каб засвоіць мову, яна працавала і ўдзельнічала ў «тэатральным спорце» — імправізацыйных спектаклях. Спачатку працавала лабаранткай у Тэхналагічным універсітэце Сіднея, затым у дзяржаўных і прыватных установах, у тым ліку як IT-менеджар у марской транспартнай кампаніі.

У 2005 годзе далучылася да яшчэ маленькай кампаніі WiseTech. Сёння яна курыруе 14 каманд распрацоўшчыкаў у 13 краінах, а сама кампанія вырасла да 3 500 супрацоўнікаў.

Чытайце таксама:

«Чарнагорыя нікому не хоча даваць прытулку». Беларуска расказала пра перавагі і складанасці жыцця ў гэтай краіне

Берасцейцы ў Гданьску ставяць рэкорды па абароце кантэйнераў

Піянер беларускага IT-аўтсорсінгу вырас у Польшчы ў 2,5 разы

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Каментары да артыкула