БЕЛ Ł РУС

Іранскія ракетныя ўдары па Ізраілі забілі як мінімум восем чалавек, сярод іх дзеці

15.06.2025 / 8:43

Nashaniva.com

Паводле звестак, апублікаваных інфармагенцтвам AFP са спасылкай на экстраныя службы Ізраіля, у выніку начных удараў Ірана па ізраільскіх гарадах загінулі як мінімум восем чалавек, у тым ліку дзеці.

Будынак, у які трапіла ракета, выпушчаная з Ірана, недалёка ад Тэль-Авіва, Ізраіль, у нядзелю, 15 чэрвеня 2025 года. Фота: AP Photo / Ohad Zwigenberg

У цэнтральным рэгіёне краіны, згодна з паведамленнямі ізраільскіх медыкаў, загінулі чацвёра чалавек, сярод іх 10-гадовы хлопчык. Прыкладна 100 чалавек атрымалі раненні. 

Акрамя таго, позна ўвечары ў суботу паведамлялася пра разбурэнне трохпавярховага будынка ў Заходняй Галілеі, у выніку чаго загінулі тры жанчыны. Яшчэ адзін удар прыпаў на жылы дом у раёне Хайфы — там загінула 20-гадовая жанчына, а 14 чалавек былі паранены.

Чытайце таксама:

Ізраіль наносіць удары па Іране і Емене

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?

Каментары да артыкула