БЕЛ Ł РУС

Ва Украіну вярнулі яшчэ 1245 целаў загінулых

16.06.2025 / 13:41

Nashaniva.com

Рэпатрыяцыйная частка стамбульскіх дамоўленасцяў завершаная.

Фота: Каардынацыйны штаб па пытаннях ваенапалонных

Сёння адбыўся завяршальны этап рэпатрыяцыйных мерапрыемстваў згодна з дамоўленасцямі ў Стамбуле. Ва Украіну вернута яшчэ 1245 целаў, якія па сцвярджэнні расійскага боку належаць украінскім вайскоўцам, паведамляе Каардынацыйны штаб па пытаннях ваеннапалонных.

 Такім чынам, Украіна атрымала 6057 целаў у рамках стамбульскіх дамоўленасцяў.

Следчымі праваахоўных органаў сумесна з экспертнымі ўстановамі МУС будуць ажыццёўлены ўсе неабходныя экспертызы і праведзена ідэнтыфікацыя рэпатрыяваных цел.

Рэпатрыяцыйныя мерапрыемствы ўдалося правесці па выніках сумеснай працы супрацоўнікаў Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, Аб'яднанага цэнтра пры Радзе бяспекі Украіны, Узброеных сіл Украіны, МУС Украіны, офіса ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека і іншых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула