БЕЛ Ł РУС

У пункце пропуску «Беняконі» ўкладваюць асфальтабетон, работы працягнуцца па 20 чэрвеня

16.06.2025 / 14:40

Nashaniva.com

У пункце пропуску «Беняконі» на беларуска-літоўскай мяжы працягваецца рамонт дарожнага палатна, паведамляе Мытны камітэт.

Беняконі. Ілюстрацыйнае фота Мытны камітэт

Як адзначылі ў ведамстве, сёння пачалася ўкладка асфальтабетоннага пакрыцця, якая працягнецца па 20 чэрвеня.

У Дзяржаўным мытным камітэце звярнулі ўвагу, што правядзенне рамонтных работ можа ўскладніць рух транспартных сродкаў, якія перасякаюць гэты пункт пропуску. І звярнуліся з просьбай улічваць гэтыя звесткі пры планаванні перасячэння беларуска-літоўскай мяжы.

Дарэчы, па стане на 14:00 у Беняконях з'явілася чарга з легкавых аўтамабіляў. Там стаіць 30 машын. Раніцай чаргі не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула