БЕЛ Ł РУС

Брытанскі парламент распушчаны, прызначаныя новыя выбары

6.04.2010 / 14:42

Яны пройдуць 6 мая.

Фота з сайта Бі-Бі-Сі

У Вялікабрытаніі абвешчана дата новых парламенцкіх выбараў — яны пройдуць 6 мая.

Прэм’ер‑міністр Вялікабрытаніі Гордан Браун наведаў каралеву ў Букінгемскім палацы і папрасіў дазволу распусціць парламент і прызначыць новыя выбары. Каралева пагадзілася з яго прапановай і датай новых выбараў — 6 мая.

Вярнуўшыся ў сваю рэзідэнцыю на Даўнінг‑стрыт, 10, Браўн у атачэнні чальцоў кабінета афіцыйна абвясціў дату выбараў. У сваёй кароткай прамове брытанскі прэм’ер заклікаў выбаршчыкаў даць яму мандат для аднаўлення эканомікі і завяршэння рэформаў у сацыяльнай сферы.

Аналітыкі адзначаюць, што галоўнымі тэмамі перадвыбарчай кампаніі будуць эканоміка, праблемы іміграцыі і рэформы аховы здароўя.

Упершыню ў брытанскай гісторыі пройдуць тэледэбаты ў жывым эфіры паміж лідэрамі найбуйнейшых палітычных партый. Паводле апытанняў грамадскай думкі, напярэдадні выбараў лідзіруе апазіцыйная Кансерватыўная партыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула