БЕЛ Ł РУС

МУС Украіны: Расія разам з целамі ўкраінскіх вайскоўцаў перадае і расійскіх

16.06.2025 / 19:33

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка паведаміў у афіцыйным тэлеграм-канале, што Расія, каб ускладніць украінскім экспертам ідэнтыфікацыю перададзеных целаў вайскоўцаў, наўмысна іх нявечыць, а таксама перамешвае целы ўкраінцаў з расіянамі.

Фота: Каардынацыйны штаб па пытанні абыходжання з ваеннапалоннымі 

Міністр адзначае, што пасля кожнай рэпатрыяцыі целаў над імі пачынаецца далікатная і карпатлівая праца: агляд следчымі, судова-медыцынская экспертыза, праверка ДНК, аналіз кожнай дэталі.

Гэты працэс і без таго складаны і працяглы, але Расія наўмысна робіць яго яшчэ цяжэйшым. Целы вяртаюцца ў моцна знявечаным стане, часткі цел могуць быць раскладзеныя па розных мяшках. Бывае, што парэшткі аднаго чалавека перадаюцца ў розных партыях.

Акрамя таго, у апошніх выпадках рэпатрыяцыі разам з целамі ўкраінскіх воінаў украінцам, як сцвярджаецца, перадавалі і целы расійскіх вайскоўцаў.

Ігар Кліменка дапускае, гэта было зроблена наўмысна, каб перагрузіць украінскіх спецыялістаў працай і стварыць інфармацыйны ціск, хоць, можа, гэта проста паказчык абыякавасці Расіі да сваіх жа салдат. У кожным выпадку гэтыя целы таксама праходзяць працэс ідэнтыфікацыі.

«Мы разумеем, як балюча чакаць сваякам. Таму робім усё, каб паскорыць ідэнтыфікацыю. Але з кожнай маштабнай рэпатрыяцыяй гэта робіцца ўсё цяжэй. І, магчыма, менавіта гэтага дамагаецца Расія», — сцвярджае Ігар Кліменка.

Чытайце таксама:

Украіна атрымала ад Расіі яшчэ 1200 целаў загінулых вайскоўцаў

Расія перадала Украіне 1200 целаў загінулых вайскоўцаў

Расія і Украіна правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў. Ён ішоў праз Беларусь

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену

Каментары да артыкула