БЕЛ Ł РУС

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць

16.06.2025 / 22:31

Nashaniva.com

Выпускніца гімназіі № 1 Салігорска Паліна Рамашка набрала максімум — 400 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні. Яна атрымала па 100 балаў па трох прадметах: матэматыцы, фізіцы і рускай мове, піша Sb.by.

Паліна Рамашка

Паліна расказвае, што матэматыка і фізіка заўсёды былі ёй цікавыя. Яна ўдзельнічала ў алімпіядах па матэматыцы яшчэ ў пачатковай школе, а з 8-га класа — па фізіцы. Заўсёды рыхтавалася паглыблена, а ў 11-м класе пачала мэтанакіравана рыхтавацца да выпускных і ўступных экзаменаў.

Рускай мовай яна займалася з рэпетытарам, а вялікую падтрымку ў фізіцы аказала настаўніца Яўгенія Валянцінаўна Невар, якая дапамагала разабрацца ў цяжкіх тэмах.

Паліна шмат рашала тэстаў мінулых гадоў і ўдзельнічала ў рэпетыцыйных тэсціраваннях, дзе заўсёды набірала больш за 90 балаў. Па рускай мове ўжо на трэцім этапе рэпетыцыі атрымала 100 балаў.

Напярэдадні экзаменаў па парадзе настаўнікаў дзяўчына адклала кнігі, каб не перагрузіцца і захаваць ясную галаву. Хаця і хвалявалася, экзамены прайшлі спакойна.

Цяпер Паліна плануе падаваць дакументы на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.

Чытайце таксама:

Выпускніца з Баранавічаў, якая набрала 400 балаў з 400, расказала, куды думае паступаць і што не разглядае замежныя ВНУ

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па асобных прадметах

Каментары да артыкула