Грамадства2222

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву

Ураджэнка Жлобіна Анастасія Савасцёнак у 2021 годзе набрала 400 балаў падчас уступнай кампаніі. Як пісалі тады СМІ, дзяўчына падала дакументы на факультэт міжнародных адносін у БДУ. Але доўга яна там не правучылася. Чым цяпер займаецца рэкардсменка, даведалася «Люстэрка».

Анастасія Савасцёнак на фестывалі «MGIMO Stars». Масква, май 2023 года. Фота: Студэнцкі саюз МГІМО Расіі

Анастасія Савасцёнак вучылася ў школе №13 у Жлобіне, а пасля пятага класа перавялася ў гімназію №1. Скончыўшы дзявяты клас, школьніца паступіла ў Ліцэй БДУ ў Мінску.

На ЦТ-2021 абітурыентка атрымала па 100 балаў за тэсты па беларускай і англійскай мовах. Яшчэ па «сотцы» прынеслі залаты медаль і дыплом з рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве.

З такімі вынікамі (400 з 400) дзяўчына паступіла на факультэт міжнародных адносін БДУ. Тады Насця расказвала, што «ў будучыні плануе пабудаваць кар'еру дыпламата».

На першым курсе дзяўчына сапраўды вучылася ў беларускай ВНУ. У кастрычніку 2021-га як першакурсніца яна павіншавала БДУ са стогадовым юбілеем. А ўжо наступным летам спрабавала трапіць на валанцёрскую праграму Інстытута рускай мовы імя Пушкіна «Паслы рускай мовы ў свеце!». Мэта яе — папулярызацыя рускай мовы, культуры і літаратуры ў Расіі і за мяжой.

Ці атрымалася ў Анастасіі трапіць туды, яна не расказвала. Затое дзяўчына стала студэнткай Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (МГІМО). Мяркуючы па ўсім, гэта адбылося восенню 2022-га (цяпер яна на трэцім курсе).

Беларуска вучыцца па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». Чаму дзяўчына вырашыла памяняць беларускую ВНУ на расійскую, невядома.

Анастасія Савасцёнак (пятая злева) на конкурсе студэнцкіх праектаў «Найлепшы статыстычны агляд на тэму МУР», 10 красавіка 2024 года. Фота: МГІМО

Рэкардсменка па ЦТ і ў Расіі вучыцца добра. Напрыклад, сёлета яна атрымала стыпендыю ад рэктара МГІМО. Да гэтага, у красавіку 2024-га, Савасцёнак заняла другое месца на конкурсе студэнцкіх праектаў «Найлепшы статыстычны агляд на тэму Мэтаў устойлівага развіцця». Яшчэ дзяўчына ўдзельнічае ў жыцці ўніверсітэта: у маі 2023-га Савасцёнак выступіла ў якасці спявачкі на фестывалі MGIMO Stars.

У Расіі беларусцы відавочна падабаецца. Так, летам 2024 года яна выклала ролік, у якім хваліла Маскву. Верагодна, гэта быў флэшмоб або конкурс — пад відэа хэштэг «ЅТОлица». Гэта «моладзевая супольнасць Масквы», праект мэра расійскай сталіцы.

«Масква — гэта горад мары, — гаворыць на камеру Анастасія. — Найбуйнейшы мегаполіс, які адкрывае шырокія магчымасці для ўсебаковага развіцця моладзі. Велізарны лік універсітэтаў даюць шырокі выбар адукацыйных праграм. Канцэнтрацыя вялікай колькасці буйных кампаній, міжнародных карпарацый і дзяржаўных арганізацый прапануе разнастайныя магчымасці для працаўладкавання і пабудовы кар'еры».

З нагоды вайны, якую Расія развязала ва Украіне, дзяўчына не выказваецца, як не гаворыць і пра палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Каментары22

  • Seka
    07.06.2025
    Нічога дзіўнага, расейскі сьвет узрошчвае на расейскай мове і культуры кадры ад усюль, янычараў 21 стагоддзя.
  • %
    07.06.2025
    Паведамленьне пра чарговага - адукаванага - рускага ватніка
  • Біл
    07.06.2025
    Забудзьцеся. Яна ўжо не Сасвасцёнак, а СавастенОк

Цяпер чытаюць

Круты прызнаўся Лукашэнку, што акупнасць Беларусьфільма — 3%1

Круты прызнаўся Лукашэнку, што акупнасць Беларусьфільма — 3%

Усе навіны →
Усе навіны

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

На Зямлі ёсць нябачная мяжа, якую жывёлы не перасякаюць. Вось чаму2

Wildberries назвала «скалананнем паветра» чуткі пра запуск ёй таксі1

Незвычайна: пчолы пакрылі «хусткай» скульптуру Багародзіцы ў Дзятлаве ФОТА9

У Наваполацку РПЦ адкрые спецыяльны храм для дзяцей3

У Беларусі ўводзяць новыя валютныя абмежаванні2

Пашынян заклікаў пазбавіць пасады Каталікоса ўсіх армян, бо ў таго знайшлося дзіця2

Насцю Рыбку прымусілі выбачацца за ролік у інстаграме. Падпісчыц раззлавала яе відэа з Пуціным13

«Пажыві ў маім доме»: Усік запрасіў Трампа ва Украіну на тыдзень3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круты прызнаўся Лукашэнку, што акупнасць Беларусьфільма — 3%1

Круты прызнаўся Лукашэнку, што акупнасць Беларусьфільма — 3%

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць