БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі замежнага хіп-хоп выканаўцу, які быў і наркагандляром

17.06.2025 / 16:27

Nashaniva.com

У Мінску сілавікі спынілі дзейнасць міжнароднай крамы ў даркнэце, праз якую прадавалі наркотыкі. Супрацоўнікі сталічнага наркокантролю разам з экспертамі па грамадскай бяспецы затрымалі 30-гадовага іншаземца, які кіраваў гэтым нелегальным інтэрнэт-рэсурсам, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Скрыншот з відэа

Сцвярджаецца, што мужчына не толькі сам адміністраваў сайт, але і выконваў ролю аптавіка-кур’ера. Ён прывозіў у Беларусь буйныя партыі наркотыкаў цягніком і хаваў іх у тайніках па Мінску. Такім чынам ён дзейнічаў прыкладна паўгода.

Акрамя гэтага вядома, што затрыманы таксама выступаў як хіп-хоп выканаўца. Падчас затрымання ў ягоных кватэры і сховішчах знайшлі 100 грамаў гашышу. Інфармацыя перададзеная ў суседнюю краіну, дзе працягваюцца аператыўныя дзеянні.

Супраць затрыманага мужчыны распачатая крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.

Чытайце таксама:

Ілан Маск апублікаваў вынікі аналізаў мачы на наркотыкі

У Бераставіцкім раёне ліквідавалі вялікае поле маку

У Брэсце два чалавекі загінулі ад перадазіроўкі метадону

Памёр аршанец Андрэй Корпс — наркаман, які спрабаваў ратаваць ад наркотыкаў іншых

Каментары да артыкула