У Расіі забараняюць выкарыстанне замежных слоў на шыльдах
Дзяржаўная дума Расіі прыняла закон, які абмяжоўвае выкарыстанне замежных слоў у расійскай публічнай прасторы. Закон забараняе ўжываць іншамоўныя словы на шыльдах, рэкламных аб’явах, этыкетках, у назвах жылых комплексаў і падобным. Гэтыя абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 1 сакавіка 2026 года.
Здымак ілюстрацыйны
Як растлумачыла старшыня камітэта па культуры Дзярждумы Вольга Казакова, гэты закон патрэбны, бо некаторыя кампаніі дзеля маркетынгу парушалі нормы, звязаныя з ужываннем рускай мовы. Цяпер інфармацыя ў гандлі і сферы паслуг павінна падавацца пераважна па-руску, хоць забарона не закране таварныя знакі і фірмовыя назвы.
Таксама ўдакладняецца, што назвы будынкаў, калі яны выкарыстоўваюцца ў рэкламе, мусяць быць напісаныя кірыліцай. Гэтая норма не будзе прымяняцца да ўжо пабудаваных аб’ектаў.
Раней Уладзімір Пуцін выказваўся супраць залішняга выкарыстання ў Расіі іншамоўных слоў, называючы іх «вульгарнымі» і «шкоднымі для мовы». Ён падкрэсліў, што ў грамадскім ужытку трэба выкарыстоўваць кірыліцу, а не сумесь з лацінкі і іншых сімвалаў.
Чытайце таксама:
«Белорусские продукты» ў Казахстане трапілі ў моўны скандал
Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?
«Ніколі не чуў слова «куліч» у жывой народнай мове». Як называць па-беларуску велікодную выпечку?