Рэальныя даходы насельніцтва павялічыліся на 10,8%
За студзень—красавік 2025 года рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі павялічыліся на 10,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведаміў Белстат.
Фота ілюстрацыйнае
Аднак тэмпы росту зніжаюцца: у студзені рост склаў 13,8%, у студзені-лютым — 12,5%, у студзені-сакавіку — 12%. Значыць, цяпер назіраецца далейшае замаруджанне росту — яшчэ на 1,2 працэнтнага пункта.
У структуры даходаў найбольшую частку займае аплата працы — 64,9%. Пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя сацыяльныя выплаты складаюць 22,3%. Прадпрымальніцкая дзейнасць прыносіць 7,5% даходаў, а даходы ад маёмасці і іншыя — 5,3%.
Рэальныя даходы насельніцтва — гэта грошы, якія застаюцца пасля выплаты падаткаў і збораў, з улікам уплыву інфляцыі.
Чытайце таксама:
Колькасць вакансій у Беларусі ў 54 разы большая, чым зарэгістраваных беспрацоўных
Інфляцыя за 12 месяцаў склала 7,1 працэнта
У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Чым яны займаюцца?
У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?