БЕЛ Ł РУС

Пры ўездзе ў Германію беларус сплаціў буйны штраф

18.06.2025 / 7:59

Nashaniva.com

У Германіі пры ўездзе з Польшчы затрымалі 33-гадовага беларуса з-за здзейсненага ім раней парушэння, піша «Беларусь і свет» са спасылкай на паліцыю зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія.

Фота: bundespolizei.de

Нашага суайчынніка праверылі ў панядзелак 16 чэрвеня на памежным пераходзе Памелен, калі ён ехаў пасажырам у аўтамабілі з польскімі нумарамі.

«Прагон» па базах паказаў, што мужчыну шукаюць у сувязі з выдадзеным пракуратурай Мюнхена ордарам з-за выяўленага факту незаконнага знаходжання ў краіне без пашпарта.

Ён павінен быў выплаціць штраф 2 360 еўра і судовыя выдаткі ў памеры 77,50 еўра. Нясплата магла пацягнуць за сабой альтэрнатыўнае пакаранне — 29 дзён зняволення.

Пасля выплаты ўсёй пазначанай сумы грамадзяніна тым жа ранкам вызвалілі. Пры ўездзе ў Германію беларус сплаціў буйны штраф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула