БЕЛ Ł РУС

У Гродне з'явіцца экзатычная пара Рычарда і Джуліі. Яны будуць разам есці мышэй

18.06.2025 / 16:25

Nashaniva.com

У заапарк прыехаў японскі лебедзь. Ён паспрабуе стварыць сям'ю.

Фота: «Вечерний Гродно»

У Гродзенскі заапарк з Масквы прывезлі японскага жураўля Рычарда. Гэта малады самец, яму ўсяго год.

Рычарда прывезлі, каб паспрабаваць стварыць першую пару японскіх жураўлёў. У заапарку ўжо жыве самка па імені Джулія. Ёй хутка споўніцца два гады, пiша «Вечерний Гродно».

Птушкі пакуль яшчэ маладыя для стварэння сям'і, палавой спеласці жураўлі дасягаюць у тры гады. Але праз некалькі месяцаў іх паселяць у суседнія вальеры, каб Рычард і Джулія прывыкалі адзін да аднаго.

Цяпер, пасля працяглага пераезду, Рычард праходзіць адаптацыю: ён асвойвае новы вальер і інтэнсіўна харчуецца. Рацыён жураўлёў у няволі ўключае ў сябе мяса, рыбу, кашы, гародніну і мышэй. Прычым, для гэтых птушак мышы з'яўляюцца асноўным ласункам.

Вопыту ўтрымання японскіх журавоў у спецыялістаў у Гродне яшчэ няма. За ўсю гісторыю існавання заапарка гэты від з'явіўся ўпершыню. Там спадзяюцца, што ў Рычарда і Джуліі атрымаецца ўдалая гісторыя кахання.

Чытайце таксама:

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

У Віцебскай вобласці карова нарадзіла ад зубра

У Барысаўскім раёне ласяня выйшла па дапамогу да людзей ФОТЫ

Каментары да артыкула