БЕЛ Ł РУС

Усевалад Сцебурака. Робіш працу заўжды як хутчэй… Верш

18.06.2025 / 18:39

Nashaniva.com

Усевалад Сцебурака апублікаваў у фэйсбуку новы верш.

Робіш працу заўжды як хутчэй.
Хоць не гоніць ніхто,
не прыспешвае,
хоць ніхто не таўчэ ў каршэнь,
робіш так — бы змагаешся з лепшымі.

Колькі там засталося іх?
тых пакосаў,
тых дроў не шчапаных…
І мне чуецца ціхі ўздых,
што плыве ад калод смаляных.

Ды навыперадкі з жыццём
усёй працы ніяк не агораць…
Ветрам змеценае лісцё
нас не ўспомніць.

Чытайце таксама:

Усевалад Сцебурака. А памяць падкідае толькі добрае… Верш

Усевалад Сцебурака. У тумановым краі… Верш

Усевалад Сцебурака. Перадвелікоднае. Верш

Усевалад Сцебурака. ***Сябры юнацтва ўсё часцей… Верш

Каментары да артыкула