Лукашэнка: Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 чэрвеня на сустрэчы са старшынём Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным, які ўручыў медаль у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Час няпросты, вы гэта лепш за мяне разумееце, адчуваеце, паколькі ўцягнутыя ў многія працэсы. Ва ўсе. Я гляджу, вы і на вызваленых тэрыторыях (найхутчэй маюцца на ўвазе акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі. — НН) працу знайшлі (або даручылі вам), немалы кавалак цягнеце. І тэрарыстычныя накіраванасці ў нашых праціўнікаў і ворагаў вельмі сур'ёзныя, і ўсё гэта зноў на вас кладзецца ў плане расследавання тых ці іншых злачынстваў на тэрыторыі Расіі.
Я хачу, каб вы разумелі, што ў гэты няпросты час мы з вамі. Мы не хавалі (адзіная ў свеце дзяржава), што мы з Расіяй. Мы былі, ёсць і будзем заўсёды з вамі. На нас вы можаце разлічваць», — падкрэсліў Лукашэнка.