БЕЛ Ł РУС

На Нёмане лодку з рыбаком аднесла ад берага

21.06.2025 / 15:26

Nashaniva.com

21 чэрвеня ратавальнікам паступіла паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі ў пошуку чалавека, паведамляе МНС.

Як высветлілася, напярэдадні раніцай пенсіянер адправіўся лавіць рыбу на раку Нёман каля вёскі Жукевічы, што пад Гродна. Бліжэй да вечара мужчына не вярнуўся, і ягоная жонка звярнулася па дапамогу, бо сувязі з ім не было.

Работнікі МНС і супрацоўнікі міліцыі, абследуючы водную акваторыю, знайшлі рыбака на процілеглым беразе ракі.

Мужчына расказаў, што ён рыбачыў з лодкі. Калі падняўся моцны вецер, лодку прыбіла да іншага берага, і ён змог выбрацца на сушу. Пачуўшы недамаганне, мужчына застаўся чакаць дапамогу, а ягоную лодку парывамі ветру аднесла ў невядомым напрамку.

Ратавальнікі перадалі мужчыну работнікам хуткай медыцынскай дапамогі. Ад шпіталізацыі пенсіянер адмовіўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула