БЕЛ Ł РУС

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме

22.06.2025 / 21:8

Nashaniva.com

Мужчына атрымаў цяжкія траўмы, калі карміў жывёл. Летась львы загрызлі супрацоўніцу таго ж сафары-парку.

Алег Зубкоў са львом. Фота: ТАСС

У Крыме львы напалі на дырэктара сафары-парку «Тайган» Алега Зубкова. Як паведамляе Следчы камітэт па Рэспубліцы Крым, здарэнне адбылося падчас кармлення жывёл. Мужчына атрымаў шматлікія траўмы.

«Пацярпелы сам змог выбрацца з закрытай клеткі, пасля чаго страціў прытомнасць. У цяперашні час ён знаходзіцца ў рэанімацыі», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Паводле апошняй інфармацыі, дырэктара аперуюць на месцы. Яго стан ацэньваецца як цяжкі. Пра гэта паведаміў дарадца расійскага кіраўніка Крыма Алег Кручкоў. Раней паведамлялася, што Зубкова планавалі даставіць у бальніцу.

Гэта не першы выпадак нападу львоў у парку «Тайган». Восенню мінулага года драпежнікі загрызлі супрацоўніцу парку Леакадзію Перавалаву. Яна зайшла ў вальер з трыма львамі, каб прыбрацца, але не зачыніла засаўку паміж двума памяшканнямі клеткі. У выніку жывёлы напалі на яе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула