Толькі наяўныя. У тэрміналах «Белпошты» мяняецца парадак аплаты паслуг
З 1 ліпеня 2025 года ў аддзяленнях «Белпошты» змяняецца парадак аплаты паслуг праз плацёжна-даведачныя тэрміналы — аплаціць іх там можна будзе толькі наяўнымі. Картай праз тэрмінал разлічыцца ўжо не атрымаецца.
Фота ілюстрацыйнае
Картай аплаціць магчымасць застаецца толькі праз аперацыйныя вокны (касіраў) у паштовых аддзяленнях.
Пры гэтым аплата праз тэрміналы раней не патрабавала камісіі, а пры аплаце ў касе камісія можа быць.
«Белпошта» не растлумачыла прычын такіх змен, проста паведаміла кліентам пра новыя ўмовы.
Чытайце таксама:
Усіх аператараў паштовай сувязі абавязалі перадаваць інфармацыю пра свае адпраўленні «Белпошце»
Беларускіх паштальёнаў пачалі перасаджваць на электраровары
У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць