БЕЛ Ł РУС

У турагенцтве расказалі, як іх узламаў Чабурашка

23.06.2025 / 19:1

Nashaniva.com

Беларускія турфірмы папярэдзілі пра выпадкі махлярства, калі кліент пад іменем «Чабурашка» забраніраваў нумары ў дарагім гатэлі, а потым патрабаваў пералічыць яму грошы. Пра гэта расказаў Рэспубліканскаму саюзу турыстычнай індустрыі Яўген Скібуноў, дырэктар кампаніі «Трэвелсофт кансалтынг», якая працуе з CRM-сістэмамі турфірмаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з расійскага фільма «Чабурашка»

Усё пачалося з паведамлення тураператару: «Я — Чабурашка. Я вас узламаў». У сістэме сапраўды з’явіліся дзве броні на імя «Чабурашкі» ў гатэлі «Імперыял». Каб не дапусціць масавага браніравання дарагіх нумароў, турфірма заблакавала доступ да сваёй сістэмы.

Высветлілі, што броні былі зробленыя праз уліковы запіс аднаго з турагенцтваў, хоць у гэтым агенцтве сцвярджалі, што такіх браніраванняў не рабілі. Але ў выніку аказалася, што адзін з кліентаў, сядзеўшы побач з супрацоўніцай, запомніў яе лагін і пароль, запісаныя на стыкеры, які ляжаў на маніторы. Пасля гэтага ён з дому ўвайшоў у сістэму і зрабіў фіктыўныя броні.

Больш за тое, махляр патрабаваў перавесці яму 6000 рублёў у электронных грашах.

Гэта прыклад таго, што нават без складанага ўзлому ўцечка даных можа адбыцца з-за звычайнай неабачлівасці, адзначыў Скібуноў.

Чытайце таксама:

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам

Беларусаў папярэдзілі пра візавую пастку пры наведванні Сербіі і Чарнагорыі

У Мінску адкрыўся абноўлены рэстаран на 22-м паверсе гатэля «Беларусь»

Плынь турыстаў з Беларусі ў Тайланд павялічылася больш чым удвая

Каментары да артыкула