У «спіс тэрарыстаў» дадалі двух чалавек
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ двух чалавек, піша «Вясна».
Будынак КДБ у Мінску. Фота ілюстрацыйнае
Гэта грамадзянін Уганды Абубакар Свалех, а таксама 45-гадовы беларус Вячаслаў Малышаў, асуджаны паводле арт. 361 КК (заклікі да прычынення шкоды Беларусі).
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1305 чалавек, з іх 610 — беларусы.
Чытайце таксама:
Дасведчанага аўдытара пасадзілі за палітыку і дадалі ў спіс «тэрарыстаў»
Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты
Шматдзетнага бацьку-верніка прызналі яшчэ і тэрарыстам
Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай