Грамадства44

Дасведчанага аўдытара пасадзілі за палітыку і дадалі ў спіс «тэрарыстаў»

Іван Каваленка больш за 20 гадоў працуе ў сферы аўдыту. Ён працаваў у кампаніях «вялікай чацвёркі» і з'яўляецца членам брытанскай асацыяцыі прысяжных бухгалтараў ACCA. Цяпер Іван за кратамі.

Іван Каваленка. Фота: assurance.by

Івану Каваленку 51 год, ён з Бараўлянаў. У 1996 годзе скончыў лячэбны факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Але ў медыцыне ён затрымаўся ненадоўга — адпрацаваўшы пяць гадоў, паступіў у Вышэйшую школу кіравання і бізнэсу пры Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік».

У 2001-м Іван пачынае працаваць у сферы фінансаў. Сем гадоў адпрацаваў фінансавым мэнэджэрам у кампаніі «СофтЛайн Бел». З 2009 па канец 2010 працаваў у кампаніі KPMG Audit, якая ўваходзіць у «вялікую чацвёрку» аўдытарскіх кампаніяў.

З 2011 па 2022 год мужчына працаваў у беларускім офісе кампаніі BDO, дзе дарос да партнёра і дырэктара па кансалтынгу. BDO — пятая па велічыні ў свеце аўдытарская сетка. Апошняе месца ягонай працы — кампанія Business Assurance, дзе ён быў партнёрам і кіраўніком напрамкаў менеджменту рызык і кантролю якасці.

Іван Каваленка. Фота: assurance.by

У 2009 Іван стаў паўнавартасным чальцом ACCA — прэстыжнай арганізацыі, якая яднае спецыялістаў у сферы фінансаў, уліку і аўдыту па ўсім свеце. А ў 2014 годзе атрымаў тытул FCCA — ганаровага сябра арганізацыі. Такіх людзей у Беларусі некалькі дзясяткаў.

У 2013 годзе Каваленка прайшоў кваліфікацыю Міністэрства фінансаў на аўдытара і атрымаў атэстат. У тым жа годзе атрымаў пасведчанне Нацбанка пра тое, што можа быць аўдытарам у банках і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях. Удзельнічаў у шматлікіх прафесійных канферэнцыях.

Апошні раз Каваленка быў анлайн 8 месяцаў таму — у той час яго і затрымалі. Яго асудзілі ў 2025 годзе па двух артыкулах — «заклікі да прычынення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Івану пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі па першым з артыкулаў. 16 чэрвеня Каваленку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў», які складае КДБ.

Цяпер Іван за кратамі. Дакладны прысуд і сутнасць абвінавачанняў невядомыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • %
    22.06.2025
    Кожны дзень паведамленьні пра пасадкі, то вось пытаньне - што памянялася на Беларусі цягам 5 гадоў і ці страшныя санкцыі, ці уплываюць яны на зьмену становішча
  • Разводка ад людажэрнага галаватраса
    22.06.2025
    З такімі тэмпамі набора новых палітвязняў келпгу прыйдзецца кожны месяц да дзеда лётаць, хаця на гэта і разлік
  • Тамаш
    22.06.2025
    Луканацизм увеличивает товарные запасы. А Нашанива удаляет комментарии.

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць