БЕЛ Ł РУС

Відэа з камеры Ціханоўскага, якое паказвалі на фоне чутак пра яго смерць у зняволенні, было старое

26.06.2025 / 12:15

Nashaniva.com

У ліпені 2023 года Святлана Ціханоўская, якая тры месяцы ўжо не мела звестак пра мужа, атрымала паведамленне, што Сяргей памёр у турме. На фоне чутак пра смерць Ціханоўскага ўлады выклалі відэа з ім. Цяпер Сяргей пракаментаваў гэта.

Кадр з відэа

На распаўсюджаным відэа схуднелы чалавек, падобны да Ціханоўскага, робіць гімнастыку ў камеры, а затым бярэ міску з супам і сядае за стол есці.

Аказалася, што гэта відэа было знятае раней.

«Пра мяне не было інфармацыі — пачалі падымаць хвалю. І нейкае там відэа выкінулі, дарэчы, сфабрыкаванае і старое, трохгадовае. То бок, гэта была проста качка», — расказаў Сяргей Ціханоўскі ў студыі Delfi.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула