Рэстараны Mak.by сёння незапланавана спынялі сваю працу
26 чэрвеня 2025 года рэстараны хуткага харчавання Mak.by часова спынялі працу. На дзвярах устаноў з’явіліся аб’явы пра тэхнічныя праблемы. Прычына была ў збоях плацежнай сістэмы, піша Office Life.
Фота: Office Life
Праблемы закранулі ўсе пункты сеткі па ўсёй Беларусі, у тым ліку і службу дастаўкі. У выніку ў тэставым рэжыме спачатку аднавіў працу толькі адзін пункт у гандлёвым цэнтры Dana Mall. Але ўжо да 18:25 усе рэстараны зноў запрацавалі.
Mak.by з’явіўся ў Беларусі пасля таго, як у 2022 годзе з краіны пайшоў McDonald’s. Спачатку сеткай кіравалі былыя франчайзі пад назвай «КСБ Віктары Рэстараны», а вясной 2023 года брэнд перайменавалі ў Mak.by. У 2024 годзе ў сеткі з’явіўся новы ўласнік — бізнэсмен з малочнай галіны Аляксей Саўчук.
Чытайце таксама:
Мак.by выпусціў бургер з квашанай капустай
Улады пахваліліся, што ў Mak.by 90% ежы гатуюць з мясцовых прадуктаў
Mak.by запусціў уласную дастаўку ежы
Мінчук прапанаваў купіць чызбургер з «Макдональдса», замарожаны ў 2022 годзе. Цана кусаецца