БЕЛ Ł РУС

На папцы ў Святланы Ціханоўскай цяпер партрэт палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута ФОТА

26.06.2025 / 21:0

Nashaniva.com

Падчас візіту ў Варшаву Святлана Ціханоўская, як звычайна, мае ў руках сваю знакамітую папку з выявай палітвязня. Але на ёй цяпер іншы чалавек.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Раней на папцы заўсёды быў фотаздымак мужа Святланы Ціханоўскай Сяргея. Але ў мінулую суботу ён вызваліўся і цяпер прыехаў у Варшаву разам са Святланай.

Замест яго на папцы цяпер фотакартка палітвязня Андрэя Пачобута — журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі, які з 2021 года адбывае прысуджаны яму рэжымам Лукашэнкі 8-гадовы тэрмін.

Чытайце таксама:

У Варшаве праходзіць мітынг Сяргея і Святланы Ціханоўскіх ВІДЭА

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі Вільні

«Ціханоўскі сваёй жывёльнай харызмай можа зацямніць шмат каго з лідараў». Шрайбман пра вяртанне Ціханоўскага

Каментары да артыкула