БЕЛ Ł РУС

Спецслужбы прыдумалі новы спосаб, як збіраць фота беларусаў замежжа з сустрэчы з Ціханоўскімі

27.06.2025 / 15:58

Nashaniva.com

Дзяўчына, згенераваная штучным інтэлектам, заклікае дасылаць фота з «нашай сімволікай», каб паўдзельнічаць у конкурсе на самае прыгожае фота з сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім.

Скрыншот з відэа

У суботу ў Вільні адбудзецца сустрэча Ціханоўскіх з беларусамі Вільні. Па чатах беларусаў Літвы цяпер рассылаюць новы фэйк. Жанчына, згенераваная ШІ, кажа, што на сустрэчы з Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі будзе конкурс. Маўляў, трэба даслаць ёй фота і відэа са сваім тварам і нацыянальнай сімволікай, а ў выніку можна атрымаць прыз.

«Офіс Святланы Ціханоўскай, напэўна, падтрымае нашу ініцыятыву і ўзнагародзіць пераможцу», — падсумоўваецца ў відэа.

Хутчэй за ўсё, гэта працяг працы спецслужбаў па вылічэнні ўдзельнікаў беларускіх мітынгаў у эміграцыі. Днямі такія правакацыі адбываліся перад сустрэчай з Ціханоўскімі ў Варшаве.

Сустрэча з Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі адбудзецца 28 чэрвеня ў 12:00 у Вільні на плошчы Вінцаса Кудзіркі.

Чытайце таксама:

Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі

Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі

Невядомыя спрабуюць наняць фатографа для здымкі прысутных на сустрэчы з Ціханоўскім у Варшаве

Каментары да артыкула