Украінцы нанеслі паспяховы ўдар па расійскім спецназе на акупаванай тэрыторыі. Загінулі 11 чалавек
18 чэрвеня 2025 года ўкраінскімі войскамі быў нанесены ракетны ўдар па ўкрыцці падраздзялення 346-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння (в/ч 31681, дыслакаваная ў Прахладным Кабардзіна-Балкарыі) у раёне горада Палогі на тэрыторыі акупаванай Запарожскай вобласці, піша тэлеграм-канал «Досье шпиона».
Фота ілюстрацыйнае
Пасля ўдару будынак абрынуўся і асабовы склад, які знаходзіўся ва ўкрыцці, задыхнуўся ад недахопу паветра.
Усяго загінула 11 вайскоўцаў падраздзялення, сярод якіх начальнік штаба Аляксандр Волкаў з пазыўным «Мангуст».
Чытайце таксама:
Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай. Разбураны дамы, бальніцы і школы