БЕЛ Ł РУС

Іван Эйсмант: Калі Трамп скажа хоць слова з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, ніводзін не будзе выпушчаны з турмы

27.06.2025 / 18:13

Nashaniva.com

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант адрэагаваў на словы Сяргея Ціханоўскага, сказаныя ім падчас прэс-канферэнцыі 22 чэрвеня ў Вільні, на другі дзень пасля свайго вызвалення з турмы. 

Іван Эйсмант

Сяргей Ціханоўскі падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп цяпер мае такую сілу, што нібыта адным словам можа вызваліць усіх беларускіх палітвязняў. Пасля чаго папрасіў Трампа сказаць гэта слова. 

Іван Эйсмант заявіў, што слова Трампа калі і будзе мець значэнне, то адваротнае:

«Калі Дональд Трамп, ва ўласцівай яму манеры, скажа хоць адно слова з патрабаваннем вызвалення ўсіх так званых «палітычных зняволеных», я ўпэўнены на 200% — ніводзін «палітычны зняволены» да заканчэння тэрміну не будзе выпушчаны з беларускіх турмаў. Эфект [ад такой гіпатэтычнай заявы Трампа] будзе зусім адваротным».

Чытайце таксама:

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

Ціханоўскі на мітынгу ў Варшаве: Я зламаю гэты рэжым ВІДЭА

Што Пазняк дазваляе Трампу і не дазваляе Ціханоўскай

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

«Ціханоўскі сваёй жывёльнай харызмай можа зацямніць шмат каго з лідараў». Шрайбман пра вяртанне Ціханоўскага

«Я ледзь пазнала Сяргея». Ціханоўская расказала, як змяніўся муж за гады ў турме, і адказала крытыкам ягоных эмоцый

Каментары да артыкула