БЕЛ Ł РУС

Памёр Кларк Улафсан — герой гісторыі, якая дала свету паняцце «стакгольмскі сіндром»

27.06.2025 / 20:29

Nashaniva.com

27 чэрвеня на 79-м годзе жыцця ў шведскім горадзе Арвіка памёр Кларк Улафсан — злачынец, імя якога звязваюць з узнікненнем вядомага псіхалагічнага і палітычнага паняцця «стакгольмскі сіндром», піша «Медуза».

Кларк Улафсан у 1960-я гады. Фота: Sjoberg Bildbyra / ullstein bild / Getty Images

Улафсан стаў вядомы 23 жніўня 1973 года, калі ягоны былы сукамернік Ян-Эрык Ульсан узяў закладнікаў падчас спробы рабавання банка Kreditbanken на плошчы Норрмальмсторг у Стакгольме. Ульсан запатрабаваў даставіць да яго ў банк Улафсана — і разам яны ўтрымлівалі чацвярых закладнікаў на працягу шасці дзён.

Падчас захопу злачынцы даволі гуманна абыходзіліся з людзьмі: супакойвалі, давалі званіць дамоў, выпускалі на паветра пры клаўстрафобіі. Адной з закладніц настолькі не давала спакою паліцэйская аперацыя, што яна патэлефанавала прэм’ер-міністру Улафу Пальме і сказала, што больш баіцца паліцыі, чым злачынцаў.

Калі захоп скончыўся, усе выжылі — без сур’ёзных траўмаў. Закладнікі нават абдымаліся з захопнікамі перад іх здачай паліцыі.

Каб растлумачыць такія паводзіны закладнікаў, псіхіятр Нільс Беерут выкарыстаў паняцце «ідэнтыфікацыя з агрэсарам» — вядомае з работ Ферэнцы і Анны Фрэйд. Менавіта Беерут першым назваў канкрэтны выпадак «норрмальмсторгскім сіндромам», які хутка стаў вядомы як стакгольмскі — з-за цяжкасці вымаўлення.

Беерут не лічыў сіндром дыягназам — гэта была метафара, якая хутка атрымала сусветную вядомасць праз шырокі медыйны розгалас. З часам тэрмін пачалі шырока выкарыстоўваць у палітыцы і журналістыцы.

Чытайце таксама:

У Аргенціне 18-гадовы футбаліст памёр падчас аперацыі на калене

У Японіі пакаралі смерцю «забойцу з твітара». Яго адвакаты настойвалі, што ён проста «дапамагаў» дзяўчатам, якія хацелі памерці

Памёр акцёр Джо Марынэлі

Каментары да артыкула