БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд ЗША падтрымаў Трампа ў справе грамадзянства для іншаземцаў

27.06.2025 / 22:53

Nashaniva.com

Верхоўны суд ЗША стаў на бок Дональда Трампа ў справе аб абмежаванні права на грамадзянства для дзяцей замежнікаў. Справа тычылася ягонага указу, які адмяняў аўтаматычнае наданне амерыканскага грамадзянства дзецям, народжаным у ЗША, калі іх бацькі знаходзяцца ў краіне нелегальна або часова.

Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon

Ніжэйшыя суды раней прыпынілі дзеянне гэтага ўказу, лічачы, што ён супярэчыць 14-й папраўцы Канстытуцыі ЗША, якая гарантуе грамадзянства ўсім, хто нарадзіўся на тэрыторыі краіны. Аднак цяпер Вярхоўны суд пастанавіў, што гэтыя суды перавысілі свае паўнамоцтвы, і падтрымаў Трампа.

Сам Трамп назваў гэта «манументальнай перамогай» і адзначыў, што суддзі, якія спрабавалі заблакаваць указ, «пагражалі дэмакратыі».

Цяпер суды, якія раней спынілі дзеянне гэтага распараджэння, павінны цягам 30 дзён скасаваць свае забароны.

Чытайце таксама:

Трамп абвясціў, што спыняе гандлёвыя перамовы з Канадай

Трамп адмовіўся здымаць санкцыі супраць Ірана, бо Хаменеі яго раззлаваў

Трамп заявіў, што Вашынгтон і Пекін падпісалі гандлёвае пагадненне

Каментары да артыкула