Беларусам забаранілі купацца ў сямі месцах
Як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на гэтым тыдні праверылі больш за 800 проб вады ў месцах адпачынку. Некаторыя з іх не адпавядалі санітарным і мікрабіялагічным нормам, таму было вырашана абмежаваць купанне.
Фота ілюстрацыйнае
Купанне і водны спорт забароненыя:
- на пляжы на рацэ Дняпро ў горадзе Дуброўна (вул. Праваберагавая);
- каля Цэнтра алімпійскага рэзерву ў Жлобіне;
- на пляжы ў аграгарадку Палыкавічы (Магілёўскі раён).
Таксама прыпынена купанне дзяцей і дарослых:
- у парку «Прыдняпроўскі» ў Жлобіне;
- на пляжы «Каскад азёр — 1» (вул. Каменшчыкава, Гомель);
- на пляжы «Прудкоўскі» (цэнтр Гомеля);
- на пляжы «Навабеліцкі» (Навабеліцкі раён, Гомель).
Актуальную інфармацыю пра абмежаванні можна глядзець на спецыяльнай інтэрактыўнай карце.
Чытайце таксама:
Стыхійныя пляжы будуць адсочваць пры дапамозе беспілотнікаў