БЕЛ Ł РУС

У Дэтройце раскідалі з верталёта тысячы даляраў. Усім дасталося патрошкі

28.06.2025 / 21:27

Nashaniva.com

У Дэтройце ў раёне Грэшыт-авеню, з верталёта нечакана пасыпаліся тысячы даляраў. Людзі, не зважаючы на дарожны рух, выбягалі з аўтамабіляў, каб падабраць грошы, і рух у шэсць палос спыніўся, піша выданне Detroit News.

Скрыншот з відэа

Як расказалі мясцовыя жыхары, гэта быў апошні шчодры жэст уладальніка мясцовай аўтамыйні, які нядаўна памёр ад хваробы Альцгеймера. Мужчыну пахавалі ў той жа самы дзень, калі адбылося «грашовае шоу».

Паліцыя перакрыла дарогу прыкладна на паўгадзіны, але абышлося без канфліктаў — па словах сведкаў, «усім дасталася патрошкі».

Чытайце таксама:

Жыхарка Чачэрска прадавала ў інтэрнэце «золата», а дасылала ўжываныя рэчы

«Замест кветак»: маладыя з Магілёва папрасілі ў гасцей на вяселле незвычайныя падарункі 

Хлопец кінуў свае красоўкі ў кантэйнер Чырвонага Крыжа ў Мюнхене. Праз тыдзень іх ужо прадавалі ў сэкандзе ў Босніі

Каментары да артыкула