Грамадства44

«Замест кветак»: маладыя з Магілёва папрасілі ў гасцей на вяселле незвычайныя падарункі 

Зусім нядаўна пара з Магілёва згуляла вяселле. Жаніха завуць Улад, а нявесту — Вольга. Яшчэ да дня Х будучыя маладыя звярнуліся да гасцей з незвычайнай просьбай: не дарыць на вяселле раскошныя букеты, а купіць замест іх дзіцячыя цацкі, піша Onliner.by. 

Cваё рашэнне яны патлумачылі так: машынкі, лялькі, коцікі і зайчыкі стануць падарункамі для дзяцей, якія проста зараз праходзяць лячэнне ад анкалагічных захворванняў. Аказалася, гісторыя вельмі асабістая для нявесты: у раннім дзяцінстве яна сама змагалася з ракам.

Дыягназ «востры лімфабласны лейкоз» пацвердзіўся, калі Волі было ўсяго два гады. У працэсе двухгадовага лячэння ў Мінску і Магілёве была пройдзеная хіміятэрапія, таксама спатрэбілася пераліванне крыві.

— Далей мне трэба было праходзіць рэгулярныя абследаванні. Даводзілася часта ляжаць у бальніцах, там мяне добра ведаў увесь персанал. Я нават праводзіла іншых дзяцей на абследаванні! Яшчэ з дзяцінства я спрабавала паглыбіцца ў свой стан, задавала пытанні дактарам, нават чытала выпіскі, якія трапляліся ў рукі, — усміхаецца дзяўчына.

Ужо 28 гадоў Вольга знаходзіцца ў стойкай рэмісіі. Але сувязь з медыцынай не абарвалася: дзяўчына працуе доктарам хуткай дапамогі. Яна ўпэўненая: на выбар прафесіі паўплывалі ўражанні ад перажытага ў дзяцінстве, зносіны з дактарамі і дні, праведзеныя ў бальніцах.

А цяпер пра гісторыю, якая расчуліла тысячы чалавек. Усё здарылася на вяселлі, якое адсвяткавалі зусім нядаўна ў родным горадзе пары.

— Яшчэ да знаёмства з мужам вырашыла: калі ў мяне будзе вяселле, то папрашу гасцей прынесці падарункі для дзяцей. Дарэчы, Улад аб гэтай ідэі не ведаў. Але ў нейкі момант ён прачытаў гісторыю пары, якая таксама папрасіла гасцей замяніць букеты на цацкі для дзяцей з дзіцячага дома. Ён напісаў мне пра гэта, і я падумала: як класна, што не змаўляючыся ў нас здарыўся мэтч! Нават яшчэ больш у яго закахалася, — усміхаецца дзяўчына.

Ідэяй замяніць кветкі на цацкі Улад і Вольга падзяліліся з вясельным каардынатарам. Дзяўчына прапанавала звярнуцца да валанцёраў дабрачыннай арганізацыі KinderVita. Каля чатырох гадоў яны дапамагаюць дзецям, якія знаходзяцца на лячэнні ў анкацэнтрах.

— Мы зразумелі, што для нас гэта будзе мець асаблівае значэнне, бо я таксама хварэла, — распавядае Воля. — Таму ў запрашэннях папрасілі гасцей замест кветак прынесці на вяселле цацкі. Пазней у асобным чаце я распісала, якія менавіта патрэбныя і для каго яны. Мы вельмі рады, што нашу ідэю падтрымалі, а многія госці нават прыносілі па некалькі штук! 

Кранальным ролікам з урачыстасці Улада і Волі падзяліліся ў запісе KinderVita. У каментарах многія напісалі словы падтрымкі, пажадалі пары шчасця і падзякавалі за дапамогу дзецям. Дарэчы, дакладную колькасць падораных цацак маладыя не лічылі, але вядома: усе змясціліся ў тры велізарныя мяшкі. Падарункі пара ўжо перадала валанцёрам.

Каментары4

  • Круглолицие под центнер невесты. Бедные полковники
    27.06.2025
    До чего страну довели
  • Дамо і проволоку и провод
    27.06.2025
    %%%%%Вольга находзіцца %%%%
    знаходзіцца - і пра "знайсці" і пра "быць у нейкім стане"
    "находзіцца" - гата калі нехта будзе доўга шпацыраваць ))
  • Дамо і проволоку и провод
    27.06.2025
    ... а маладыя - малайцы
    Сту лят!
    (чуў такое пажаданне нават на праваслаўных вяселлях) )

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць