БЕЛ Ł РУС

На беларускай мяжы затрымалі груз гашышу, замаскаванага пад грушавае пюрэ

28.06.2025 / 22:57

Nashaniva.com

Беларускія мытнікі спынілі спробу ўвезці з Еўропы ў Беларусь буйную партыю гашышу — каля 100 кілаграмаў. Наркотыкі былі схаваныя ў грузавіку з фіктыўным грузам «канцэнтраванае грушавое пюрэ» з этыкеткай Coca-Cola.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, наркотыкі былі расфасаваныя ў 180 вакуумных пакетаў і схаваныя ў патаемнай частцы падлогі аўтамабіля, які належыць літоўскаму перавозчыку. Злачынную схему арганізавалі грамадзяне Літвы і Беларусі, якія дзейнічалі па папярэдняй змове.

Падазроны груз выявілі гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску «Каменны Лог» з дапамогай інспекцыйна-дагляднага комплексу. Пасля праверкі з дапамогай сканера было ўстаноўлена, што ў машыне, акрамя пюрэ, знаходзіцца яшчэ нешта.

Экспертыза пацвердзіла: знойдзенае рэчыва — гашыш.

Ужо ўстаноўленыя асобы двух літоўцаў — арганізатараў злачыннай групы. Таксама затрыманыя некалькі беларусаў, якія цяпер знаходзяцца пад вартай.

Гродзенская рэгіянальная мытня распачала крымінальную справу па артыкуле 328-1, ч. 2 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Пакаранне за такое злачынства — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

У Мінску затрымалі замежнага хіп-хоп выканаўцу, які быў і наркагандляром

Мужчына спрабаваў правезці гашыш у цягніку. Яго ўнюхаў службовы сабака

Латвійца затрымалі на мяжы з гашышным маслам

Французскі турыст завозіў у Беларусь гашыш у шкарпэтцы

Мужчына ўвозіў у Беларусь жуйкі з гашышам. Клянецца, што атрымаў іх замест рэшты

Каментары да артыкула