БЕЛ Ł РУС

У Беларусі знойдзены самы арыгінальны спосаб адпужвання кратоў

29.06.2025 / 9:49

Nashaniva.com

На нестандартны крок у барацьбе з кратамі пайшла беларуска. Відэа выратавання ўчастку, якое выклала яе дачка, сабрала 4,4 млн праглядаў. 

«Я зараз пакажу, як мая мама кратоў адганяе ў агародзе сваім, — распавядае ў тыктоку карыстальніца Krasopetra. — Адкапала дзірку там, дзе крот, уставіла калонку і хрэначыць туды басы. Крот там увогуле ў шоку, блін».

@krasopetra

Дискотека для кротов

♬ оригинальный звук - **Krasopetra**

Пад відэа больш за 7 тысяч каментароў. Значная іх частка тычыцца рэпертуару. 

Шмат хто раіць Rammstein — маўляў, там добрыя басы для кратоў. 

Нехта параіў Таню Буланаву — «хай краты ў слязах патонуць».

Але лідаркай можна лічыць Вольгу Бузаву: «Калі Бузаву фігачыць, то і чарвякі распаўзуцца, і мухі пападаюць». «Уключыце ім Бузаву. Яны назаўжды забудуць дарогу да вас на агарод», — раяць каментатары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула