БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выявілі айчынную прыправу з кішачнай палачкай і цвіллю

29.06.2025 / 10:21

Nashaniva.com

У прыправе «Сумесь беларуская», якую вырабляла Івацэвіцкае райспажыўтаварыства, знайшлі шкодныя мікраарганізмы. Дзяржорганы праверылі якасць і бяспеку гэтай прыправы і вырашылі: яе нельга прадаваць і выкарыстоўваць.

Паводле эпідэміёлагаў, у прыправе было шмат цвілі — у 10 разоў больш, чым дазволена. А таксама знойдзена кішачная палачка — гэта бактэрыя, якая можа выклікаць атручванне і іншыя праблемы з страваваннем.

Таксама выяўленыя кластрыдыі — небяспечныя бактэрыі, якія могуць прывесці да цяжкіх інфекцый. У харчовых прадуктах іх быць не павінна нават у мінімальнай колькасці.

Таму прыправу забаранілі прадаваць, яна павінна быць цалкам выведзена з гандлю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула