БЕЛ Ł РУС

«Ахранець проста. Купляйце беларускае». Пакупніца абурылася напаўгнілымі кабачкамі ў краме

29.06.2025 / 20:57

Nashaniva.com

У краме «Святлафор» у Ждановічах пакупніца заўважыла напаўгнілыя кабачкі. Цана на іх — 4,65 рубля за кілаграм.

Скрыншот відэа ў тыктоку

«Чаму іх ніхто дагэтуль не штрафуе за такую хрэнь. Паглядзіце, што яны прадаюць», — перабірае жанчына сапсаваныя кабачкі. Відэа з крамы ў тыктоку яна запісала 28 чэрвеня.

«Няма слоў — адны эмоцыі. Ахранець проста. Купляйце беларускае, усё свежае, ураджай 2025 года», — у шоку пакупніца ад якасці пладоў.

Асцярожна: у відэа ёсць нецэнзурная лексіка.

@valentaym_valentaymovna

♬ оригинальный звук - Валентина

У каментарах некаторыя дзеляцца, што ў крамах «Святлафор» часта прадукты нізкай якасці. «Нічога дзіўнага, міма замарожанай рыбы заўсёды з закрытымі вачыма праходжу. Страшна глядзець. Анучы, губкі, паперу і якіясь гаспадарчыя тавары браць можна, а вось з ежай лепш не рызыкаваць».

«Што вы хочаце ад «Святлафора»? Я там толькі вёдры на дачу для смецця купляў, для прадуктаў ёсць іншыя крамы».

Але праблемы бываюць у розных крамах.

«У Магілёве на Палявой такая капуста свежая ляжала дзён 5 таму. Прадаўцы на заўвагу адказалі: не падабаецца, не бярыце», — пішуць у каментарах.

«У Мазыры такія ж бачыла».

«Таму што свежая прадукцыі, трэба акуратненька з імі абыходзіцца, а не перасыпалі сюды, паклалі туды. Яны стукнуліся — і ўсё, і прадукты цямнеюць», — тлумачаць такі выгляд кабачкоў.

Чытайце таксама:

«Думаеце, гэта чарга па каўбасу?» У Гомелі сотні чалавек стаялі ў чарзе ў краму

У крамах будуць прадаваць бульбу «Умка»

Fix Price пачаў ставіць у сваіх крамах касы самаабслугоўвання 

Каментары да артыкула