Стан афганскага хлопчыка, якога беларус кінуў на падлогу ў аэрапорце Шарамеццева, палепшыўся
Двухгадовага хлопчыка вывелі з комы, ён пачаў самастойна дыхаць без апарата ШВЛ, паведамляе тэлеграм-канал Shot. Цяпер дзіця ў прытомнасці, хоць усё яшчэ і знаходзіцца ў рэанімацыі.
Па словах крыніцы канала, дынаміка хлопчыка станоўчая і, магчыма, хутка яго перавядуць у звычайную палату. Наперадзе — рэабілітацыя, якая можа заняць некалькі месяцаў.
Інцыдэнт адбыўся 24 чэрвеня ў маскоўскім аэрапорце «Шарамеццева». Мужчына раптоўна схапіў незнаёмага двухгадовага хлопчыка, які стаяў побач, і з размаху кінуў яго на падлогу.
Нападніком аказаўся 31-гадовы грамадзянін Беларусі Уладзімір Віцікаў. Як высветлілася, перад вылетам ён ужыў гашыш у Каіры, а ў Duty Free выпіў тры бутэлькі віскі. Акрамя таго, у яго выявілі шызафрэнію.
Беларусу прад’яўлена абвінавачванне ў замаху на забойства малалетняга. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве
У беларуса, які пакалечыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, выявілі шызафрэнію