БЕЛ Ł РУС

Кіт Келаг заявіў, што мірныя перамовы тармозіць Расія

30.06.2025 / 22:50

Nashaniva.com

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг заявіў, што менавіта Расія, а не ЗША ці Украіна, тармозіць мірныя перамовы, якія тычацца заканчэння поўнамаштабнай вайны, распачатай Масквой.

Кіт Келаг. Фота: Dursun Aydemir/Anadolu via Getty Images

Ён адрэагаваў на словы прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, які раней сказаў, што далейшы лёс перамоў залежыць ад пазіцыі Кіева і Вашынгтона. Келаг назваў такія заявы «перакручваннем фактаў у стылі Оруэла» і падкрэсліў, што абвінавачванні Расіі супраць Украіны і ЗША беспадстаўныя.

Паводле слоў Келага, прэзідэнт ЗША паслядоўна выступае за спыненне вайны і заклікае да неадкладнага перамір’я і пачатку трохбаковых перамоў. Ён адзначыў, што Расія не павінна адначасова казаць пра мір і працягваць бамбаваць цывільныя аб’екты ва Украіне.

Перамовы паміж Украінай і Расіяй ужо двойчы праходзілі ў Стамбуле, але на іх удалося абмеркаваць толькі гуманітарныя пытанні. Апошняя сустрэча адбылася 2 чэрвеня, дзе Расія перадала Украіне дакумент з непрымальнымі ультыматумамі. Нягледзячы на гэта, Уладзімір Пуцін заяўляе, што гатовы да наступнага раўнду перамоў.

Чытайце таксама:

Трамп знайшоў купца для амерыканскіх актываў тыктока

Сенатар Грэм: Трамп падтрымаў новыя санкцыі супраць Расіі

Пазняк: Трамп шчыра не разумее, што за бледная моль шалясціць перад ім

Каментары да артыкула