БЕЛ Ł РУС

Сядзібу Быкава ўзялі пад асаблівую ахову дзяржавы

2.07.2025 / 12:34

Nashaniva.com

Міністэрства культуры зацвердзіла праект зон аховы вакол сядзібы сям’і Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Вушаччыне.

Зараз музей, дзе нарадзіўся народны пісьменнік, афіцыйна атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці з вызначанымі межамі тэрыторыі, дзе забаронена забудова, высек лесу, а таксама змены, што могуць нашкодзіць аўтэнтычнаму ландшафту і выглядзе.

Пад аховай апынулася не толькі сама хата-музей, але і прылеглая алея памяці з валуном, усталяваным на месцы, дзе была хата, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў.

Цяпер у гэтай зоне забаронена будаўніцтва, знішчэнне зялёных насаджэнняў, устаноўка рэкламы і іншыя дзеянні, што могуць перашкодзіць захаванню культурнай спадчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула