БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Украіны запытала тэлефонную размову з Пентагонам з-за паведамленняў пра прыпыненне паставак узбраення

2.07.2025 / 15:16

Nashaniva.com

У паведамленні ведамства гаворыцца, што ўкраінскі бок «звярнуў ўвагу на паведамленні пра затрымку паставак» і высвятляе актуальную інфармацыю аб гэтым.

Сістэма Patriot. Фота Czarek Sokołowski / AP

«Украіна не атрымлівала афіцыйных паведамленняў пра спыненне або перагляд графікаў паставак узгодненай абароннай дапамогі, таму зыходзім з фактычных даных і правяраем дэталі па кожным элеменце ў пастаўках», — заявілі ў Міністэрстве абароны Украіны, адзначыўшы, што запрасілі размову з калегамі з ЗША «для дадатковага ўдакладнення дэталяў».

Раней выданне Politico паведаміла, што ЗША яшчэ на пачатку чэрвеня вырашылі прыпыніць пастаўкі зенітных ракет і «некаторых іншых высокадакладных боепрыпасаў» ва Украіну, пастаўкі спыніліся толькі цяпер. Па даных NBC News, сярод іншага ЗША прыпынілі пастаўкі ракет для Patriot з-за асцярог з нагоды запасаў боепрыпасаў у амерыканскай арміі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула