Вайна55

ЗША прыпыняюць пастаўкі некаторага ўзбраення Украіне

ЗША прыпынілі пастаўкі некаторых зенітных ракет і іншых высокадакладных боепрыпасаў ва Украіну праз боязь, што запасы Пентагона занадта скараціліся, піша выданне Politico са спасылкай на крыніцы.

Фота: J. David Ake / Getty Images

Па іх даных, рашэнне было прынята па ініцыятыве кіраўніка палітычнага аддзела амерыканскага ваеннага ведамства Элбрыджа Колбі пасля праверкі пакінутых запасаў.

Пастанова аб прыпыненні часткі дапамогі, абяцанай яшчэ адміністрацыяй экс-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, была прынятая ў пачатку чэрвеня, але ўвайшла ў дзеянне толькі цяпер — у той момант, калі Кіеў адбівае масіраваныя расійскія ўдары па цывільных аб'ектах, піша Politico.

Намесніца прэс-сакратара Белага дома Анна Келі заявіла, што пастанова «была прынятая з мэтай паставіць інтарэсы Амерыкі на першае месца пасля перагляду Міністэрствам абароны вайсковай падтрымкі і дапамогі нашай краіны іншым краінам ва ўсім свеце».

«Сіла Узброеных Сіл ЗША застаецца бясспрэчнай — спытайце пра гэта Іран», — цытуе яе выданне. 

«Гэта рашэнне было прынята, каб паставіць інтарэсы Амерыкі на першае месца, пасля таго як Міністэрства абароны правяло агляд ваеннай падтрымкі і дапамогі, якая аказваецца нашай краінай іншым краінам па ўсім свеце», — паведаміла яна ў электронным лісце AFP.

Каментары5

  • Serge
    02.07.2025
    Гэта памылка адміністрацыі Трампа. Украіна абараняе інтарэсы Захада, уключна з ЗША. Глупства не пастаўляць зброю на перадавую лінію.
  • Ну вось усё і панятна
    02.07.2025
    Немцы пішуць ,
    Трампу трэба трохі падтрымаць рускі бок, каб не кінулі ваяваць.
    А будзе трэба - украінцаў трохі падтрымаюць.
    Вайна павінна працягвацца. Маст гоу он, як там кажуць.
  • Хто-та урот
    02.07.2025
    Никак после данных обещании Келогом, на просьбы лукашенко, об ограничении ВСУ в ударах по военным объектам России на территории России........
    Несёт мерзостью и гнилью за километр.....

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну92

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну92

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць