БЕЛ Ł РУС

У Магілёве мужчына прадаў чужы мапед, які стаяў на паркоўцы

2.07.2025 / 22:44

Nashaniva.com

У Магілёве мужчына прадаў чужы мапед, які быў пакінуты на паркоўцы каля дома. Уладальнік мапеда заўсёды ставіў яго на адно і тое ж месца, але аднаго разу яго там не знайшоў.

Пасля таго, як гаспадар транспартнага сродку звярнуўся ў міліцыю, аказалася, што мапед прададзены чалавекам, які да валодання ім не меў ніякага дачынення.

43-гадовы беспрацоўны магілёвец, пабачыўшы мапед на паркоўцы, патэлефанаваў сябру і прапанаваў прадаць яму яго па нізкай цане. Пры гэтым запэўніў, што мапед належыць яму, а нізкая цана таму, што ён згубіў ад яго ключы.

Купец прапановай зацікавіўся: прыехаў, паглядзеў, заплаціў і забраў Honda Dio сабе. Аднак неўзабавае да яго прыехалі сілавікі.

Па факце крадзяжу завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Беларус скраў дзевяць пыласосаў са склада ў Расіі, а затым прывёз іх у міліцыю

Крадзеж, разбой, забойства, як экспертызы дапамаглі даказаць датычнасць вяскоўца да некалькіх злачынстваў

Беларус здымае відэа, як крадзе адзенне і падроблівае дакументы ў Польшчы. А як запахла смажаным, то кажа: усё дзеля лайкаў

Каментары да артыкула