БЕЛ Ł РУС

Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае ФОТА цюленя, які адпачывае на крызе

2.07.2025 / 22:56

Nashaniva.com

Украінскія навукоўцы з антарктычнай станцыі «Акадэмік Вернадскі» зрабілі прыгожы здымак марскога леапарда, які адпачывае на кавалку лёду ў акіяне на фоне фантастычнага заходу сонца. Здымак зрабіла біялаг Зоя Швыдка падчас 30-й экспедыцыі, піша «Украінская праўда».

Фота: Зоя Швыдка / НАНЦ 

На фота відаць, як цюлень ляжыць на лёдзе пасярод акіяна, а неба над ім афарбавана ў прыгожыя ружова-фіялетавыя адценні, якія паступова пераходзяць у колер чарніц.

Такая незвычайная каляровая гама звязаная з тым, што зімовы сезон у Антарктыдзе сонца не падымаецца высока над гарызонтам. Святло праходзіць праз таўсцейшы пласт атмасферы, таму сінія колеры рассейваюцца, а дамінуюць чырвоныя адценні. Змяняецца колеравая палітра ў залежнасці ад руху сонца.

Акрамя таго, на колер неба ўплываюць асаблівыя антарктычныя аблокі і паверхня — снег, марскі лёд або чыстая вада, якія адбіваюць сонечныя прамяні.

Чытайце таксама:

Новы від антарктычных лішайнікаў назвалі ў гонар беларускага даследчыка

Чаму цямнее Сусветны акіян і чым гэта пагражае

У ЗША патлумачылі, навошта ўвялі гандлёвыя тарыфы на бязлюдныя астравы, дзе жывуць адны пінгвіны

Ад Антарктыды адкалоўся велізарны айсберг. Навукоўцаў уразіла, што аказалася пад ім

Каментары да артыкула