Свет33

Чаму цямнее Сусветны акіян і чым гэта пагражае

Больш за пятую частку Сусветнага акіяна пацямнела за апошнія два дзесяцігоддзі, сведчыць даследаванне брытанскага Плімуцкага ўніверсітэта. Чаму так адбываецца і якія могуць з таго быць негатыўныя наступствы, піша Бі-бі-сі.

Цвітучы планктон у турэцкім Ізміры. Кадр зроблены 12 ліпеня 2024 года. Фота: Getty Image

 Працэс, вядомы як «пацямненне акіяна», адбываецца тады, калі змены ў верхнім пласце вады абцяжарваюць пранікненне святла ў тоўшчу акіяна. Гэты верхні пласт — так званая фатычная зона — асяроддзе для 90% усяго марскога жыцця і мае вырашальнае значэнне для падтрымання глабальных біягеахімічных цыклаў.

У даследаванні, апублікаваным у часопісе Global Change Biology, гаворыцца, што з 2003 па 2022 год пацямнеў 21% Сусветнага акіяна.

Чаму цямнее акіян?

Пацямненне акіяна, як мяркуюць даследчыкі, звязана з такімі фактарамі, як змены ў дынаміцы цвіцення водарасцяў і ваганні тэмпературы паверхні мора.

Гэта асабліва прыкметна ў прыбярэжных раёнах, дзе да паверхні падымаюцца багатыя пажыўнымі рэчывамі воды, а таксама ўзмацняюцца сцёкі з сушы — дажджы змываюць у моры пабочныя прадукты сельскай гаспадаркі, падсілкоўваючы цвіценне фітапланктону.

Моцныя дажджы становяцца ўсё больш частымі і інтэнсіўнымі ў розных кутках свету — гэта наступства змены клімату. У адкрытым акіяне пацямненне можа быць звязана з павышэннем тэмпературы паверхні вады, што, магчыма, прывяло да росту колькасці планктону, які блакуе сонечнае святло.

Дзе адчуваецца гэты эфект?

Даследаванне паказала, што глыбіня фатычнай зоны (асвятлянай сонцам верхняй тоўшчы вады) больш за 9% акіяна скарацілася больш чым на 50 метраў — а гэта плошча, супастаўная з памерамі Афрыкі. Яшчэ для 2,6% акіяна яна скарацілася на 100 метраў.

Самыя значныя змены глыбіні фатычнай зоны былі зафіксаваныя ў паўночнай частцы Гальфстрыму, а таксама ў Арктыцы і Антарктыцы — рэгіёнах, дзе асабліва ярка выяўленыя наступствы кліматычных зменаў. Пацямненне таксама шырока распаўсюджана ў прыбярэжных зонах і замкнёных морах, уключаючы Балтыйскае мора.

Змены ў фатычных зонах у перыяд з 2003 па 2022 год. Чырвоны колер азначае пацямненне акіяна, а сіні — пасвятленне. Фота: University of Plymouth

Даследаванне адзначае, што пацямненне ахоплівае не толькі прыбярэжныя, але і адкрытыя ўчасткі акіяна. Аднак не ўсе рэгіёны цямнеюць: прыкладна 10% акіяна, наадварот, сталі святлейшыя за той жа перыяд. Па словах аўтараў, такая змяшаная карціна адлюстроўвае складанасць акіянічных сістэм і мноства фактараў, якія ўплываюць на празрыстасць вады.

Як гэта ўплывае на жыццё марскіх насельнікаў?

Хоць дакладныя наступствы зменаў пакуль не да канца зразумелыя, навукоўцы папярэджваюць, што яны могуць закрануць вялікую колькасць марскіх відаў і экасістэм.

«Раней ужо праводзіліся даследаванні, якія паказваюць змяненне колеру паверхні акіяна за апошнія 20 гадоў, магчыма, праз змены ў складзе супольнасцяў планктону, — кажа Томас Дэвіс, выкладчык захавання марскога асяроддзя з Плімуцкага ўніверсітэта. — Але нашыя вынікі пацвярджаюць, што падобныя змены выклікаюць маштабнае пацямненне акіяна, якое памяншае прастору, дзе могуць выжываць і размнажацца жывёлы, якія залежаць ад святла Cонца і Месяца».

Фатычная зона — месца жыцця большасці марскіх арганізмаў. Тут жыве фітапланктон — мікраарганізмы, якія нагадваюць расліны і здольныя да фотасінтэзу. Яны складаюць аснову харчовага ланцужка. Фітапланктон мае патрэбу ў сонечным святле, таму жыве бліжэй да паверхні. Менавіта ў гэтай зоне палююць і размнажаюцца многія марскія жывёлы, тут шмат ежы. Акрамя таго, фітапланктон выпрацоўвае каля паловы кіслароду ў атмасферы і адыгрывае ключавую ролю ў вугляродным цыкле і жыцці акіяна.

«Сапраўдная падстава для заклапочанасці»

Пацямненне акіяна можа паўплываць на паветра, якім мы дыхаем, рыбу, якую мы ямо, і здольнасць планеты змагацца са змяненнем клімату, папярэджвае Дэвіс.

«Нашы высновы — гэта сапраўдная падстава для заклапочанасці», — кажа навуковец.

Прафесар Цім Сміт, кіраўнік аддзела па марской біягеахіміі і назіранняў у Плімуцкай марской лабараторыі, дадае, што некаторыя марскія жывёлы, якія залежаць ад святла, могуць пачаць падымацца бліжэй да паверхні. Гэта ўзмоцніць канкурэнцыю за ежу і іншыя рэсурсы.

«Гэта можа прывесці да фундаментальных зменаў усёй марской экасістэмы», — кажа прафесар Сміт.

Як праводзілася даследаванне?

Аўтары даследавання «Пацямненне Сусветнага акіяна (Darkening of the global Ocean) прааналізавалі спадарожнікавыя даныя амаль за два дзесяцігоддзі, а таксама выкарыстоўвалі сучаснае мадэляванне акіяна. Даныя NASA з праекта Ocean Colour Web, якія разбіваюць Сусветны акіян на «пікселі» памерам 9 кіламетраў, дазволілі навукоўцам адсочваць змены на паверхні кожнага ўчастка.

З дапамогай алгарытму, які вымярае ўзровень асветленасці ў марской вадзе, была ацэненая глыбіня фатычнай зоны ў розных пунктах. Таксама выкарыстоўваліся мадэлі сонечнага і месяцовага выпраменьвання для вывучэння таго, як дзённыя і начныя ваганні асветленасці могуць уплываць на марскія віды.

Хоць змены ў асветленасці ноччу былі меншыя, чым днём, даследаванне паказала, што яны таксама маюць важнае экалагічнае значэнне.

Каментары3

  • смешно
    08.06.2025
    смешно. планета подстроится.
  • /
    08.06.2025
    Эксперты вінавацяць дажджы. Але ні слова пра забруджванне акіяну нафтай і смеццем.
  • Greta Thunberg
    09.06.2025
    Ну нічога, яшчэ трохі на электрамабілях паездзім, газонакасілкі старыя бензінавыя выкінем і адразу ўсё пасвятлее. Галоўнае, валасы ў фіялетавы колер перафарбаваць і кальцо ў нос. Свабоду Палесціне!

Цяпер чытаюць

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай3

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

Усе навіны →
Усе навіны

Мастаку Алесю Пушкіну сёння магло споўніцца 60 гадоў1

У беларускай вёсцы на Смаленшчыне знайшлі жудасную шасціпальцую руку, якой каля 7 тысяч гадоў10

«Нёман» прайграў фарэрскаму «Клаксвіку» ў першым матчы трэцяга раўнду Лігі канферэнцый8

«Дудзя глядзеў? А Дудзь — шпіён». Беларусы расказалі, як цяпер праходзяць праверкі тэлефонаў і апытанні на мяжы14

«Мне літоўцы сказалі не свяціцца, таму што спецслужбы шукаюць, як падабрацца». Франак Вячорка пра пагрозы9

У Барысаве выдзяляюць больш чым мільён даляраў на «адраджэнне яўрэйскіх традыцый»1

У Зэльвенскім раёне начальнік прасіў прабачэння пасля роліка ў TikTok1

Стала вядомая прычына смерці Озі Осбарна1

Расійскія шпіёны сачылі за Грозевым з дапамогай шпіёнскіх акуляраў. Вось як гэта было

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай3

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць