БЕЛ Ł РУС

59 чалавек пацярпелі ад расійскага ўдару па Палтаве

3.07.2025 / 20:20

Nashaniva.com

Яшчэ два чалавекі загінулі, паведаміла прэс-служба ўкраінскай паліцыі.

Фота: прэс-служба ўкраінскай паліцыі

Атака на горад адбылася раніцай 3 ліпеня. Каля 9 раніцы ў выніку аднаго з удараў узнік пажар у будынку Палтаўскага аб'яднанага гарадскога тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання.

У выніку атакі пашкоджаныя таксама прыватныя і шматкватэрныя дамы мясцовых жыхароў, крамы і аўтамабілі. 59 чалавек атрымалі раненні, яшчэ двое загінулі.

Чытайце таксама:

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Каментары да артыкула