БЕЛ Ł РУС

Праверка «БайХэлпа» выявіла ўцечку даных

4.07.2025 / 14:21

Nashaniva.com

У чэрвені Нарвежскі Хельсінкскі камітэт (NHC) прэзентаваў партнёрам вынікі расследавання ў адносінах да фонду «БайХэлп». Па выніках праверкі арганізацыя, якой кіруе Аляксей Лявончык, выйшла са складу Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі (IHFRB).

Рэдакцыя Reform.news атрымала поўны тэкст расследавання NHC і апублікавала ключавыя моманты вынікаў праверкі. Прыводзім іх сцісла.

Перадумовай для расследавання стала афіцыйная скарга ад неназванага партнёра, якая паступіла ў студзені 2025 года.

Супраць «БайХэлпа» высунулі тры блокі абвінавачванняў: 

1. Праблемы з бяспекай

Падазрэнні з'явіліся пасля публікацый у беларускіх дзяржСМІ інфармацыі пра ўцечку баз «БайХэлпа». Пра здарэнні фонд не апавясціў партнёраў.

2. Патэнцыйныя фінансавыя парушэнні

Па гэтым пункце прадугледжваліся разыходжанні паміж заяўленымі «БайХэлпам» фінансавымі данымі і ўнутранымі справаздачамі, а таксама магчымае двайное фінансаванне.

3. Манапалізацыя гуманітарнага фонду

NHC завёў справу і пачаў расследаванне. Яго каманда наведала Варшаву і Вільню для сустрэч з партнёрамі і аналізу дакументаў. Усе наступныя выплаты на адрас «БайХэлп» былі прыпыненыя да завяршэння расследавання.

Асноўныя высновы

З-за сукупнасці фактараў NHC рэкамендаваў Радзе Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі спыніць партнёрства з «БайХэлпам». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула