Невядомыя стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і збіраюць інфармацыю
Стваральнікі сайта праводзяць нібыта набор валанцёраў у каманду Ціханоўскага.
Невядомыя стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і збіраюць асабістыя звесткі. Яны нібыта ладзяць набор валанцёраў у яго каманду.
На гэты факт звярнула ўвагу «Краіна для жыцця».
«Не заходзьце на сайт пад даменам tsikhanouski.org. І не запаўняйце анкеты з гэтага сайта», — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.
Пасля вызвалення Сяргея Ціханоўскага спецслужбы актывізаваліся ў інтэрнэце. Яны пад выглядам актывістаў распаўсюджваюць фішынгавыя спасылкі, спрабуюць збіраць асабістыя даныя беларусаў дыяспары. А перад мітынгамі шукаюць фатографаў для здымкі ўдзельнікаў.
Чытайце таксама:
«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў