Грамадства1616

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага

Невядомыя пішуць беларусам, прадстаўляючыся журналістамі, і прапануюць уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага. А потым перадаваць ім «інсайдарскую» інфармацыю. Пра гэта распавялі ў прэс-службе офіса Святланы Ціханоўскай, піша «Люстэрка».

Сяргей Ціханоўскі падчас мітынгу ў Вільні 28 чэрвеня. 

Верагодна, такім чынам сілавікі хочуць высветліць, што будзе рабіць блогер і хто далучыцца да яго. Як паведамілі ў офісе, прапанова прыходзіць у Telegram з акаўнта @aktopiks. Адтуль людзей перанакіроўваюць на рахунак @aleksjon2.

Невядомы прадстаўляецца «папулярным скандальным журналістам жоўтай прэсы», які працуе на шэраг еўрапейскіх выданняў як пазаштатны журналіст. Ён сцвярджае, што збірае інсайды і піша «бамбічныя артыкулы» для медыя ў Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША.

«Папулярны журналіст» вельмі цікавіцца Сяргеем Ціханоўскім і запэўнівае, што «навіны з ім яшчэ будуць папулярныя некалькі гадоў». А так як ён хоча» першым пісаць бамбічныя артыкулы», патрэбны чалавек побач з блогерам.

— Мы б хацелі, каб ты трапіў у яго каманду, — прапануе невядомы. — Мы табе будзем плаціць за гэта. Нам галоўнае пісаць пра яго рэзкія навіны і мець магчымасць браць інтэрв'ю аднымі з першых. Наша мэта — каб пра яго казала ўся Еўропа, мы максімальна стараемся прынізіць Расію і Беларусь на сусветнай арэне, таму што яны толькі ствараюць пагрозу сваім тэрорам!

Падобныя паведамленні ў прэс-службе назвалі правакацыяй. А таксама заклікалі быць асцярожнымі, бо могуць прадпрымацца новыя спробы выкарыстоўваць людзей. 

Нагадаем, 1 ліпеня Сяргей Ціханоўскі заявіў, што набірае каманду і хоча аб'яднаць сілы для нанясення «магутнага ўдару па лукашызму». Ён прапанаваў ахвотным далучыцца запоўніць анлайн-заяўку па спасылцы, якая апублікаваная пад ролікам на YouTube-канале «краіна для жыцця». Па словах блогера,»усё роўна, у якім горадзе ці краіне вы жывяце, працы хопіць усім».

Каментары16

  • 100%
    03.07.2025
    1, так, вельмі падобна на тое, што гэта частка лукавага плана перашкодзіць рэалізаваць наш Плян цягам бліжэйшых трох тыдняў. Не паддаемся на правакацыі і яднаемся, каб нанесці удар разам з Сяргеем.
  • Мх
    03.07.2025
    Маўчаў бы Ціханоўскі пра свае планы, бо зараз актывізуюцца ўсе: ад сілавікоў да махляроў. На маю думку гэта глыбокая памылка з яго боку рабіць такі "піяр". Адначасова насцярожвае амаль адначасовая рэакцыя з боку Лукашэнкі, маўляў "і мы рыхтуем удар". Думаю, пагрозы Латушку, ненармальныя паводзіны на сустрэчы з Пазняком - таксама частка гэтых "планаў".
  • Хаха
    03.07.2025
    100%, А какой у вас план? Будете штурмовать границу с РБ , чтобы прорваться свергать режим? Или очередное правительство в изгнании создадите?

Цяпер чытаюць

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску81

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт4

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ10

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць